uefa.com
У аўторак стартавалі матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. «Рэал» разграміў у гасцях «Ювентус» 3:0.
Дубль у Крышціяну Раналду, які забіў на 3-й і 64-й хвілінах. На 73-й хвіліне забіў Марсэла.
Увогуле партугалец забівае ў 10 матчах Лігі чэмпіёнаў запар.
«Баварыя» ў гасцях перамагла «Севілью» 2:1.
У сераду гуляюць: «Барселона» — «Рома», «Ліверпуль» — «Манчэстэр Сіці».
Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.





