У Гомелі распачата крымінальная справа па факце махлярства ў дачыненні да 74-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра, якая амаль год аказвала паслугі па вылячэнні ад розных хвароб, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Для прасоўвання сваіх паслуг пенсіянерка выкарыстала інтэрнэт. Жыхар Віцебска пасля зносін з жанчынай пералічыў ёй на картку за першы лячэбны сеанс 50 рублёў, столькі ж і за наступны. За трэці і чацвёрты сеансы жанчына ўзяла некалькі менш, вось толькі галаўныя болі, на якія скардзіўся кліент пасля атрыманай траўмы, нікуды не сышлі. У выніку мужчына зразумеў, што быў падмануты, і з заявай звярнуўся ў праваахоўныя органы.
Месца жыхарства «знахаркі» высветлілі хутка. Пры зносінах з міліцыяй яна патлумачыла, што працу праводзіла, у царкве ставіла свечкі і актыўна малілася за вылячэнне хворага. Прадпрымала і іншыя меры, эфект ад якіх павінен неўзабаве праявіцца.
Выявілася, грашовыя пераводы на яе рахунак прыходзілі з усёй краіны: ад некалькіх дзесяткаў рублёў да больш чым тысячы рублёў.
За ўчыненае паўторна махлярства жанчыне можа пагражаць тэрмін да 4 гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 209 КК.





