Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінадукацыі вызначыла тэрміны школьных канікул у 2018-2019 навучальным годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БелТА.

Першая чвэрць будзе доўжыцца з 1 верасня (субота) па 27 кастрычніка (субота), другая — з 8 лістапада па 22 снежня. Трэцяя чвэрць з 8 студзеня па 23 сакавіка.

Адпаведна восеньскія вакацыі пройдуць з 28 кастрычніка па 7 лістапада — г.зн. працягнуцца 11 дзён.

Але магчыма, што субота, 27 кастрычніка, будзе выходным і ў школьнікаў, бо пераносу працоўных дзён — з прычыны 7 лістапада, што выпадае сёлета на сераду, — не плануецца. Тады восеньскія канікулы складуць наогул 12 дзён. Такога не было даўно.

Зімовыя вакацыі афіцыйна стартуюць 24 снежня (панядзелак) і скончацца 7 студзеня (панядзелак).

На Каляды, між іншым, ёсць перанос працоўнага дня з 24 снежня на 22 снежня, таму, імаверна, у суботу, 22 снежня школьнікам давядзецца ўсё ж вучыцца.

Вясной школьнікі будуць адпачываць з 24 сакавіка (нядзеля) па 31 сакавіка (нядзеля). І гэта будуць самыя кароткія канікулы ў наступным навучальным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0