Фота: NASA / SSV, MIPL, Magellan Team

Фота: NASA / SSV, MIPL, Magellan Team

Атмасфера Венеры распаленая да 462°C, на ёй практычна няма вады, яе паверхня пакрытая вулканамі, а атмасфера складаецца з вуглякіслага газу і сернай кіслаты. 

Але не ўсе астраномы лічаць, што Венера цалкам знежывелая. Ідэя таго, што жыццё на Венеры варта шукаць не на яе паверхні, дзе сапраўды існуюць занадта суровыя ўмовы, а ў верхніх пластах атмасферы, нарадзілася ў планетолагаў пасля таго, як яны спрабавалі растлумачыць адну незразумеласць у спектры святла, адлюстраванага ад аблокаў Венеры.

Як тлумачаць навукоўцы, «кіслотныя» хмары планеты незвычайным чынам адлюстроўваюць і паглынаюць ультрафіялетавыя прамяні. Гэта нельга растлумачыць прысутнасцю вуглекіслаты, серных газаў і іншых тыповых кампанентаў яе атмасферы.

На Зямлі бактэрыі і археі сустракаюцца і жывуць на вышынях прыкладна ў 30-40 кіламетраў ад паверхні Зямлі, у тым ліку ў аблоках. У аблоках Венеры пануюць досыць мяккія тэмпературы (каля 60°C), прысутнічае вада і патэнцыйная «ежа» для жыцця — злучэнні серы і вуглякіслы газ. Многія зямныя мікробы, якія жывуць у гарачых крыніцах, вытрымліваюць тэмпературы, якія перавышаюць 70°C, і сілкуюцца вуглякіслым газам, выкарыстоўваючы яго для акіслення серы і атрымання энергіі, адначасова вылучаючы серную кіслату. Нешта падобнае, як выказалі здагадку навукоўцы, можа адбывацца і на Венеры.

Навукоўцы прааналізавалі венерыянскія аблокі, выкарыстоўваючы дадзеныя з зондаў і наземных назіранняў. Замеры паказалі, што вобласці з «дзіўным» спектрам сканцэнтраваныя там, дзе знаходзяцца скапленні наначасціц, падобных і па памерах, і па ўзаемадзеянню са святлом на тыя кроплі аэразоляў і крышталі лёду, якія ўзнікаюць у зямных аблоках вакол жывых мікробаў, спорах грыбоў і пылку раслін.

Як спадзяюцца навукоўцы, іх меркаванні прыцягнуць увагу экспертаў НАСА і спецыялістаў «Раскосмаса», якія зараз распрацоўваюць планы па стварэнні сумеснай флагманскай місіі «Венера-Д».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?