Згуляны першы тур чэмпіяната краіны па футболе ў вышэйшай лізе. У нядзелю, 1 красавіка, прайшлі тры матчы.

Нязменны чэмпіён краіны БАТЭ прымаў дэбютанта лігі «Смалявічы» і мінімальна перамог 1:0 (Бага, 19-я хвіліна). 

«Іслач» — «Тарпеда-Мінск» — 1:1, «Гарадзея» — «Дняпро» — 1:2.

З пяці матчаў, што прайшлі ў пятніцу і суботу, чатыры завяршыліся ўнічыю. Перамагло толькі мінскае «Дынама».

У наступным туры БАТЭ гуляе 6 красавіка ў гасцях з «Мінскам», мінскае «Дынама» дома з «Іслаччу» (7 красавіка), а брэсцкае — з «Промнем» (5 красавіка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0