30 сакавіка ў Музеі МТЗ было падпісана генеральнае партнёрства паміж футбольным клубам БАТЭ і Мінскім трактарным заводам, піша Tut.by.

Пагадненне падпісалі гендырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка і старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі. Капскага і Дамаценку «звязваюць даўнія сяброўскія адносіны».

Па сутнасці, трактарны завод стане тытульным спонсарам клуба. Яго лагатып будзе размешчаны на гульнявых майках футбалістаў БАТЭ. Раней у якасці тытульнага спонсара БАТЭ быў Белдзяржстрах.

Каментуючы пагадненне Капскі заявіў: «У 2008 годзе адзін балгарскі дзеяч назваў нас трактарыстамі. Сёння нам будзе прыемна, калі нас будуць называць трактарыстамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0