Reuters.com

Reuters.com

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка пракаментавала сваю паразу ў паўфінале Маямі ад Слоан Стывенс (6:3, 2:6, 1:6) у матчы, у канцы якога адчувала відавочныя фізічныя праблемы.

«Слова гонару, я ўвесь матч сябе адчувала сябе нядобра. Мне не хапала хуткасці. Проста ў першым сэце я яшчэ была свежая і ўсё паспявала, а далей перастала. У выніку я перастала біць па мячы так, як павінна была. … У канцы матчу я пачала адчуваць мышцу сцягна і не магла нармальна згінаць ногі».

У цэлым, нават паміж Індыян-Уэлсам (турнір у пачатку сакавіка) і Маямі я выдатна дадала. Цяпер спадзяюся працягнуць гуляць і працаваць, бо для таго, каб выходзіць з сітуацый накшталт сённяшняй, патрэбна гульнявая практыка».

28-гадовая беларуска распавяла, што судовы разгляд аб апецы над яе сынам яшчэ не скончаны, і яна не ведае, які турнір стане для яе наступным. Учора стала вядома, што яна ўвайшла ў заяўкі майскіх «Прэм'ераў» у Мадрыдзе і Рыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?