«Чарнобыльскі шлях» у 2017 г., фота Сяргея Гудзіліна

«Чарнобыльскі шлях» у 2017 г., фота Сяргея Гудзіліна

Цяпер ствараецца арганізацыйны камітэт «ЧШ», што традыцыйна праводзіцца 26 красавіка. У арганізацыі мерапрыемства возьме ўдзел Партыя БНФ, плануюць далучыцца БХД, «Зялёныя», рух «За свабоду». Заяўка будзе пададзена ў найбліжэйшыя дні, паведаміў Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Фармат мы яшчэ разам не вызначылі, таму не хачу загадзя казаць, — тлумачыць сп. Кастусёў. — Ёсьць розныя прапановы і падыходы, але калі прымем узгодненую пазыцыю, агучым яе ў СМІ і пададзім заяўку ў гарвыканкам. Чарнобыльскі шлях сам па сабе мае на ўвазе шэсце — спадзяюся, улады яго дазволяць.

Звычайна мінскія ўлады дазвалялі шэсьце ў гадавіну аварыі на ЧАЭС ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы, што за Паркам дружбы народаў. 

У 2017 годзе арганізатары прасілі змяніць маршрут (прапаноўваўся варыянт шэсця ад Опернага тэатра да плошчы Бангалор), але ўлады дазволілі «традыцыйны» варыянт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0