Падчас матчаў плэй-оф каманды змогуць праводзіць па чатыры замены замест трох.
Выключна ў фінале Лігі чэмпіёнаў, фінале Лігі Еўропы і матчы за Суперкубак ў заяўку можна будзе ўключыць 23 гульцы (ва ўсіх астатніх матчах — 18). Такім чынам, на лаўцы запасных змогуць знаходзіцца 12 футбалістаў замест сямі.
Быў таксама зацверджаны новы час правядзення матчаў. У Лізе чэмпіёнаў матчы раўнда плэй-оф, групавога этапу, 1/8 фіналу, 1/4 фіналу, 1/2 фіналу і фіналу будуць пачынацца а 21.00 па сярэднееўрапейскім часе.
Па два матчы ў аўторак і сераду на групавым этапе будуць пачынацца ў 19.55. У апошнім туры ўсе матчы будуць пачынацца адначасова. Адміністрацыя УЕФА можа рабіць выключэнні з гэтых правіл.
У Лізе Еўропы УЕФА матчы ад групавога этапу да 1/8 фіналу будуць пачынацца ў 19.55 і 22.00. Як правіла, абодва матчы адной групы ў апошнім туры павінны пачынацца адначасова. Чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал будуць пачынацца ў 22.00. Адміністрацыя УЕФА можа рабіць выключэнні з гэтых правіл.