Фота Дзяніса Касцючэнкі, Біятлон-анлайн

Фота Дзяніса Касцючэнкі, Біятлон-анлайн

Дар'я Домрачава распавяла пра тое, які адбітак накладвае на каманду званне алімпійскіх чэмпіёнак і падзялілася, што паўплывае на рашэнне аб працягу сваёй кар'еры, піша Біятлон-анлайн.

«Хачу сказаць, што званні алімпійскіх чэмпіёнак дадаюць адказнасці і дзяўчаты і вельмі годна яго нясуць. Я бачу наколькі яны матываваныя, хочуць змагацца і паказваць добрыя вынікі. Думаю, што перадсезонная падрыхтоўка будзе праходзіць у добрым, пазітыўным і энергічным ключы.

Рашэнне аб завяршэнні кар'еры будзе залежаць ад маіх адчуванняў. Важна ўсё пакласці на шалі і ўзважыць усе нюансы. Я ж яшчэ і мама. У мяне падрастае дачка, якая патрабуе ўсё больш маёй увагі. Любая справа важна рабіць добра, таму мне трэба вельмі добра пра тое падумаць і вынесці вердыкт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0