HRT Sport

HRT Sport

Падчас матчу трэцяга дывізіёна чэмпіянату Харватыі паміж «Марсоніяй» і «Славоніяй» пасля ўдару мячом у грудзі памёр футбаліст Бруна Бобан. Пра гэта паведамляе HRT Sport.

На 15-й хвіліне мяч пасля моцнага ўдару трапіў Бобану ў грудзі. Гулец «Марсоніі» ўпаў, вакол яго сабраліся футбалісты. Першую дапамогу аказаў клубны доктар, затым падаспела і брыгада хуткай дапамогі, аднак нягледзячы на іх намаганні, рэанімаваць 25-гадовага паўабаронцу не ўдалося.

Дакладная прычына смерці пакуль не называецца. Для гэтага спатрэбіцца правесці ўскрыццё.

Бобан вядомы сваімі выступамі за «Заграб», таксама гуляў за «Славоні.». У гэтым сезоне ў актыве правага паўабаронцы 12 забітых мячоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0