У цэнтральным апараце Следчага камітэта Беларусі адбылася працоўная сустрэча з прадстаўнікамі амерыканскага ФБР.

На сустрэчы ў Мінску бакі абмеркавалі актуальную праблематыку барацьбы з міжнароднай злачыннасцю, некаторыя аспекты ўзаемадзеяння пры расследаванні шэрагу крымінальных спраў у сферы высокіх тэхналогій. Дзякуючы сумесным намаганням і наладжанай абмену інфармацыяй у 2017 годзе выкрыта і спынена дзейнасць транснацыянальнай кіберзлачыннай групоўкі «Андрамеда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0