«Сябра камітэта па абароне і бяспецы», «сенатар» ад Крыма Вольга Кавіцідзі ў эфіры праграмы «Час пакажа» на Першым канале Расіі распавяла гісторыю пра згвалтаванне васьмігадовай дзяўчынкі, што адбыліся на Данбасе. На фрагмент выпуску звярнуў увагу ўкраінскі блогер Сяргей Запарожскі ў сваім Facebook.

Па словах Кавіцідзі, гэтую гісторыю яна даведалася ад «лідара» так званай «ДНР» Аляксандра Захарчанкі.

«Вельмі шмат такіх выпадкаў, пра якія проста страшна сёння гаварыць. Згвалтаваная васьмігадовая дзяўчынка, якой у похву заліваецца пенабетон. Прывялі выпадкі, калі чатыры дзяўчынкі, літаральна ад 18 да 25 гадоў, у якіх на лбе выразалі «Кума сепаратыста», «Жонка сепаратыста», «Дачка сепаратыста». Іх з разрэзанымі грудзьмі спіна да спіны пасадзілі, дротам прывязалі і адправілі іх сваякам»,

— распавяла сенатар ў эфіры праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0