У судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшоў судовы працэс над Яўгенам Афнагелем, затрыманым зранку 23 сакавіка. 

Актывіста абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення вулічных мерапрыемстваў. На які тэрмін асудзілі Афнагеля, пакуль не вядома. 

Нагадаем, што Афнагеля затрымалі зранку 23 сакавіка. Актывіст некалькі дзён не выходзіў на вуліцу. Па словах яго сяброў, міліцыя дзяжурыла каля яго дома і пагражала ўзяць жытло штурмам, калі Афнагель не выйдзе сам. 

Раней былі затрыманыя і пасаджаныя пад адміністрацыйны арышт Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. 

23 сакавіка затрымалі таксама Леаніда Кулакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?