Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне назваў склад на заключны, дзявяты, этап Кубка свету ў Цюмені.

У жаночай камандзе выступяць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Надзея Пісарава. Мужчынская зборная будзе прадстаўлена Сяргеем Бачарнікавым, Раманам Ялетнавым, Антонам Смольскім, Максімам Вараб'ём.

Першая гонка адбудзецца 22 сакавіка. У спрынце паспаборнічаюць мужчыны. 23 сакавіка на старт выйдуць жанчыны.

24 сакавіка адбудуцца гонкі пераследу ў мужчын і жанчын, а завершыцца дзявяты этап мужчынскай і жаночай гонкамі з масавага старту. Тэлеканал «Беларусь 5» правядзе прамыя трансляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?