ФК БАТЭ ўнёс змяненні ў палажэнне аб акрэдытацыі, што выклікала рэзананс у спартыўных СМІ.

«Прэс-служба ФК БАТЭ заўсёды адкрыта для дыялогу са СМІ. Нярэдка пасля абмеркавання з прадстаўнікамі мас-медыя мы пераглядаем свае погляды на пэўныя рэчы. За апошнія некалькі дзён мы вывучылі думкі і пазіцыі шэрагу вядучых СМІ краіны і прынялі рашэнне змяніць асобныя пункты «Палажэння аб акрэдытацыі на сезон 2018», — гаворыцца ў заяве на сайце клуба

З дакумента зніклі найбольш рэзанансныя патрабаванні, якія ішлі ў разрэз з дзеючым заканадаўствам. З дакумента знікла патрабаванне аб выплаце добраахвотнага штрафу ў памеры 2450 рублёў за парушэнне палажэнні аб акрэдытацыі. Зрэшты, клуб пакідае за сабой права «выкарыстаць любыя прадугледжаныя заканадаўствам (…) сродкі прававой абароны, у тым ліку права патрабавання ад вінаватых асоб кампенсацыі ўсіх панесеных страт».

Пункты, за якія БАТЭ прапаноўваў выплачваць штраф, таксама зведалі істотныя змены, у іх агаворкі са спасылкай на заканадаўства Рэспублікі Беларусь, некаторыя з іх былі выдаленыя ў поўным аб'ёме. Гаворка пра забарону на распаўсюд матэрыялаў негатыўнага характару, якія змяшчаюць бяздоказна крытыку, забароне на збор інфармацыі і яе перадачу.

Па-ранейшаму неабходны спецыяльны дазвол клуба на аўдыё- і відэаздымку, аднак у пункце з'явілася істотная агаворка «за выключэннем выпадкаў, прама прадугледжаных заканадаўствам». Такім чынам, любы заўзятар па-ранейшаму ў праве здымаць на свой мабільны тэлефон усё, што адбываецца на «Барысаў-Арэне».

Раней адмовіліся падаваць заявы на акрэдытацыю Tribuna і БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?