Фота са старонкі Нікі Кошар у фэйсбуку.

Фота са старонкі Нікі Кошар у фэйсбуку.

Ля трапа самалёта яе чакалі два чалавекі ў цывільным і пяць супрацоўнікаў літоўскай мытні.

«Узялі мой пашпарт, пераглянуліся і сказалі, маўляў, гэта яна. Адвялі ў бок, сказалі што трэба сёе-тое высветліць. Спыталі пра нейкага Рауля або Паўля, ці ляціць ён са мной. Я нікога такога не ведаю, так ім і адказала», — распавядае Кошар.

Пасля гэтага яе з рэчамі адправілі на надгляд. У кабінеце было восем чалавек і службовы сабака. З валізкі дасталі ўсе рэчы — правяралі на наркотыкі.

«Далей усе мужчыны выйшлі, засталіся жанчыны. Мне загадалі распрануцца цалкам. Агледзелі. Абмацалі. Наркотыкаў нідзе не знайшлі. Але пасля гэтага не адпусцілі. Сказалі, што паедзем на агляд у клініку, таму што я, хутчэй за ўсё, правожу наркотыкі ўнутры», — працягвае аповед Ніка Кошар.

У клініцы дзяўчыне зрабілі рэнтген. Лекары нічога не тлумачылі ёй, маючы зносіны паміж сабой па-літоўску. Пасля рэнтгену яе пратрымалі яшчэ дзве гадзіны, забараняючы пры гэтым піць і наведваць туалет. Затым настала чарга эндаскапіі.

«Ведаеце, гэта было падобна на акт канібалізму. Бо доктар гэты велізарны. Рукі мне трымала сястра. І вось ён уводзіў у мяне гэтую трубку. Яна дзесьці сантыметр таўшчынёй. Ён рабіў усё вельмі груба і жорстка. Мяне ванітавала, было цяжка дыхаць. Сэрца стукала, руку звяло сутаргай», — распавяла Кошар.

Пасля эндаскапіі дзяўчыне паведамілі, што яе чакае агляд прамой кішкі і похвы. Замест агляду Ніку адвялі на МРТ.

Пасля ўсіх працэдур паліцэйскія папрасілі прабачэння ў дзяўчыны за дастаўленыя нязручнасці і запрасілі прыязджаць яшчэ.

Каментароў літоўскага боку пакуль не было.

Надгляд такой ступені ажыццяўляецца тады, калі спецслужбы маюць стапрацэнтавую інфармацыю, што дадзены чалавек — наркакур'ер. Пакуль няясна, хто ў дадзеным выпадку падставіў літоўскі наркакантроль.

На старонцы Нікі Кошар у фэйсбуку пра свае заняткі яна гаворыць: «Волшебничаю и смотрю на небо at Простая магия». У сваю чаргу, не надта напоўненая старонка «Простай магіі» гаворыць пра астралогію і запрашае на магічныя кансультацыі. На іншым сайце яна змясціла інфармацыю, што з 31 студзеня праводзіць анлайн-квест «Послание Ху-Инь или Богическая кругосветка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?