Жыхар Бабруйска задэклараваў за 2017 год даход у 142,7 тысячы рублёў. Мужчына выплаціць у бюджэт 18,6 тысячы рублёў падатку, паведамляе інспекцыя МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Усяго за перыяд правядзення кампаніі жыхарамі Бабруйска ў падатковы орган пададзена 388 дэкларацый. Агульная сума вылічанага падаходнага падатку склала 249,7 тысяч рублёў.





