Брытанія лічыць «вельмі імаверным», што атручванне экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсберы санкцыянаваў асабіста прэзідэнт Уладзімір Пуцін, заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан.
«Мы нічога не маем супраць рускіх. Тое, што адбылося, не прывядзе да русафобіі. Нашы прэтэнзіі — да Пуціна і да Крамля, а таксама да яго рашэння — а мы лічым, вельмі імаверна, што гэта было яго рашэнне — прымяніць нервова-паралітычны таксін на тэрыторыі Брытаніі, на тэрыторыі Еўропы», — цытуе Джонсана агенцтва Рэйтэр.





