Сёння прайшло таксама лёсаванне 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальвае беларус Віктар Ганчарэнка, згуляе на гэтай стадыі з лонданскім «Арсеналам».
Іншыя пары:
Лейпцыг — Марсель
Атлетыка — Спортынг
Лацыа — Зальцбург.
Матчы пройдуць 5 і 12 красавіка.
«Арсенал» быў супернікам БАТЭ ў гэтым сезоне Лігі Еўропы. У Барысаве «Арсенал» выйграў з лікам 4:2, у Лондане — 6:0.





