Сёння, 16 сакавіка, у Доме футбола адбылося пасяджэнне камітэта па статусе і трансферах футбалістаў АБФФ. На ім былі прынятыя наступныя рашэнні.

1. За незабеспячэнне яўкі прадстаўніка клуба накласці на старшыню праўлення ТАА «ФК Крумкачы» Дзяніса Шунто штраф у памеры 20 базавых велічынь (490 рублёў).

2. У сувязі з сістэматычным невыкананнем рашэнняў камітэта зняць з ТАА «ФК Крумкачы» яшчэ тры ачкі.

Такім чынам, з улікам папярэдніх санкцый у «Крумкачоў» стала ў пасіве ўжо -5 балаў на старце любога турніру, у якім клуб будзе ўдзельнічаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?