Уладальнік «Чэлсі» Раман Абрамовіч можа пацярпець у выніку атручвання былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі, піша Tribuna.com
Як сцвярджае The Times, брытанскія ўлады рыхтуюць аналаг «спісу Магніцкага» — закона, які накладзе персанальныя санкцыі на датычных да карупцыі раcіянаў, якія вывелі свае грошы на Захад.
Калі стане вядома, што Абрамовіч набываў актывы ў Англіі за здабытыя незаконным шляхам грошы, то ён можа падвергнуцца санкцый аж да поўнай канфіскацыі актываў — у тым ліку і «Чэлсі».





