Аляксандр Лукашэнка сёння напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння Унутраных войскаў МУС наведае ў Мінску вайсковую часць 5448, піша БелТА.
Кіраўніка дзяржавы праінфармуюць аб выкананні даручэнняў аб удасканаленні службова-баявой дзейнасці Унутраных войскаў, а таксама выніках службова-баявой дзейнасці вайсковай часці.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з умовамі побыту вайскоўцаў, у тым ліку наведае клас спецыяльнай падрыхтоўкі, пакой вольнага часу і інфармавання, трэнажорную залу.
Кіраўніку дзяржавы прадэманструюць узоры ваеннай тэхнікі, узбраення і спецыяльных сродкаў Унутраных войскаў, узоры формы адзення і экіпіроўкі вайскоўцаў унутраных войскаў. Акрамя таго, ён азнаёміцца з арганізацыяй заняткаў па службовай падрыхтоўцы.





