У Вілейскі РАУС звярнулася 84-гадовая жанчына і паведаміла, што ў бальнічнай палаце ў яе скралі 55 рублёў.

Па словах пацярпелай, на ноч яна клала кашалёк пад падушку.

— Раніцай жанчына прачнулася, пералічыла грошы і недалічылася 55 рублёў, — распавёў «Рэгіянальнай газеце» Аляксандр Путырскі, намеснік начальніка Вілейскага РАСК.

Падчас праверкі супрацоўнікі міліцыі пачалі падазраваць, што грошы скрала 43-гадовая мясцовая жыхарка, якая ляжала з пацярпелай у адной палаце. Падчас допыту падазраваная ўвесь час блыталася ў паказаннях і ўрэшце прызналася ў крадзяжы.

Жанчына сказала, што ноччу, калі суседка па палаце заснула, яна ўзяла з-пад падушкі кашалёк, выцягнула 55 рублёў і паклала яго на ранейшае месца. Пацярпелая спала і нічога не пачула, — распавёў Аляксандр Путырскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0