Нацыянальны банк растлумачыў камерцыйным банкам, якіх падыходаў яны павінны прытрымлівацца пры распрацоўцы лакальных дакументаў, якія тычацца сістэмы ўзнагароджанняў, піша Tut.by

«Выплата кіраўніку, яго намеснікам, членам калегіяльнага выканаўчага органа банка ўзнагароджання па выніках працы за справаздачны год ці гадавога бонуса праводзіцца часткамі на працягу 3—5 гадоў. Пры гэтым памер такой выплаты ў год, што ідзе за справаздачным, не павінен перавышаць 60% ад яе агульнага памеру», — гаворыцца ў лісце Нацбанка.

У выпадку, калі памер гадавога бонуса не перавышае тры сярэднемесячныя заробкі ў фінансавай сферы, то паказаная выплата можа быць праведзена цалкам. Па дадзеных за студзень, сярэдняя зарплата ў банках складала крыху больш за 1800 рублёў.

Нацбанк раіць пры планаванні на год паказчыкаў па аплаце працы кіраўніка, яго намеснікаў, членаў калегіяльнага выканаўчага органа банка, а таксама работнікаў банка, уключаных у пералік работнікаў, якія прымаюць рызыкі, разлічваць такім чынам, каб памер негарантаванай (змянянай) часткі аплаты іх працы складаў не менш за 40%.

Нагадаем, у канцы 2017 года Нацбанк адкарэктаваў інструкцыю аб парадку і ўмовах выплаты бонусаў банкірам і пазначыў патрабаванні да арганізацыі сістэмы ўзнагароджанняў i кампенсацый у банках.

Тэма заробкаў і бонусаў топ-менеджараў банкаў, якіх улады розных краін называюць «тлустымі катамі», на працягу 2017 года некалькі разоў абмяркоўвалася на нарадах з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. У ходзе аднаго з іх прэзідэнт выказаў незадаволенасць тым, што ў «зборышчам тлустых катоў» даходы нашмат вышэйшыя, чым у простага народа, які «не барствуе». Таму было дадзена даручэнне навесці парадак з аплатай працы работнікаў банкаў. У якасці адной з ідэй абмяркоўвалася прывязка заробкаў кіраўнікоў камерцыйных банкаў да акладу кіраўніка Нацбанка. Па сутнасці, гэта азначала істотнае ўразанне даходаў банкіраў. Аднак дадзеная ініцыятыва выклікала незадаволенасць у банкаўскіх колах і пазначыла рызыкі, да якіх можа прывесці раскулачванне банкіраў — адток кваліфікаваных кадраў альбо выплата бонусаў «у канвертах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0