Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны смерці двух чалавек, якія перад гэтым распівалі шклоачышчальнік, паведамляе БелТА.

Па папярэдніх дадзеных, раніцай 5 сакавіка ў вёсцы Наваселле 40-гадовы мужчына прыйшоў у госці да свайго 52-гадовага знаёмага і прапанаваў выпіць сінюю вадкасць, якую прынёс у літровай пластыкавай бутэльцы.

Пасля распіцця госць пайшоў, а гаспадар дома ўвечары адчуў рэзкае недамаганне. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны і, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр ноччу ў шпіталі. 8 сакавіка з той самай вёскі ў бальніцу з прыкметамі атручвання метылавым спіртам былі дастаўлены мясцовы жыхар 1959 года нараджэння і той жа 40-гадовы мужчына, які, як і ў першым выпадку, прапанаваў таварышу выпіць невядомую вадкасць. Пасля 58-гадовы мужчына памёр. Ініцыятар знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0