Яны разлічваюць знайсці камерцыйнае прымяненне распрацаванаму імі хімічнаму працэсу захавання мозгу: падчас «замарозкі» (так даследчыкі называюць працэс увядзення ў орган комплекса спецыяльных рэчываў) яго клеткі практычна ператвараюцца ў шкло. Гэта дазваляе захаваць канэктам — «карту» нейронавых злучэнняў у мозгу.

Навукоўцы разлічваюць навучыцца лічбаваць варыянт «злепкі» нейронаў мозгу і аднаўляць свядомасці людзей ужо ў гэтым стагоддзі. 

У лютым 2018 года стваральнікі Nectome ужо правялі першую дэманстрацыю тэхналогіі «замарозкі» на чалавечым мозгу, выкарыстаўшы цела мёртвай жанчыны, што ахвяравала сябе для навукі. Яны пачалі працэс захавання мозгу праз дзве гадзіны пасля яе смерці, і на працягу шасці гадзін ўводзілі прэпараты прама ў моргу.

Наступным этапам павінна стаць прымяненне працэдуры на чалавеку, гатовым да эўтаназіі. Само сабой, гэта створыць вялікі рэзананс і выкліча маштабныя этычныя разважанні, як у выпадку з тэхналогіяй кланавання чалавека і многімі іншымі падобнымі спрэчнымі з этычнага пункту гледжання распрацоўкамі.

Заснавальнік праекта Роберт Макінтайр пракансультаваўся з юрыстамі і мяркуе, што эксперыменты Nectome могуць лічыцца легальнымі ў штатах, дзе дазволеная эўтаназія. Дарэчы, ужо цяпер вядомы кошт паслугі: ён складзе $10 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?