У расейскіх уладаў ёсць шмат інструментаў, каб паўплываць на палітыку сваіх суседзяў. Але ці не пераацэньваем мы магчымасцяў Расіі? Ці на самай справе ў Крамля такія доўгія рукі, як хацелася б Пуціну?
Найноўшая гісторыя даказвае, што далёка не ўсе аперацыі ўплыву з удзелам расійскіх спецслужбаў былі ўдалымі. Спроба перавароту і забойства прэм'ер-міністра Чарнагорыі таму прыклад.
Тым не менш, выходзіць, што, выкарыстоўваючы вялікі арсенал магчымасцяў, Масква ўмее танна стварыць хаос, а затым дорага прадаць спакой? Як з дапамогай падкантрольных СМІ і сацыяльных сетак Крэмль уводзіць ва ўжытак выгадную яму дэзінфармацыю і як яе можна нейтралізаваць?
Ці здольныя расейскія ўлады кіраваць настроямі ў грамадствах іншых краін і мяняць ўлады ў іх?
«Белсат» запрашае на заключную частку спецыяльнага праекта «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.
Дыскутаваць пра гэта на «Тэрыторыі праўды» будуць:
- Юрый Раманенка — кіраўнік палітычных праграм Украінскага інстытута будучага;
- Віціс Юрконіс — палітолаг, выкладчык Віленскага ўніверсітэта;
- Міхал Патоцкі — рэдактар польскага штодзённіка Dziennik Gazeta Prawna;
- Канстанцін Эгерт — вядучы праграм тэлеканала «Дождж», калумніст Deutsche Welle;
- Павел Усаў — доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў.





