Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі супраць Расіі. У санкцыйных спіс дададзеныя 13 прыватных асоб, у тым ліку бізнэсмен Яўген Прыгожын, і адна арганізацыя — «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», таксама вядомая як «фабрыка троляў».

Санкцыйных спіс дапоўнены ў адпаведнасці з «Актам процідзеяння супернікам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA), які падпісаў летась прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

У лютым вялікае журы федэральнага суда амерыканскай акругі Калумбія абвінаваціла расійскую кампанію «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», таксама вядомую як «фабрыка троляў», ва ўмяшанні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

У тэксце абвінавачвання былі пералічаныя імёны 13 расіян, якія, як указваецца, з'яўляюцца супрацоўнікамі арганізацыі або звязаны з ёй. Сярод іх — расійскі бізнэсмен Прыгожын, якога СМІ называлі «кухарам Пуціна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0