Хуткімі радыёўсплёскамі называюць адзінкавыя магутныя радыёімпульсы з космасу, якія доўжацца некалькі мілісекунд. Іх паходжанне пакуль невядомае, але верагоднымі крыніцамі навукоўцы лічаць пульсары, нейтронныя зоркі, касмічныя струны або іншапланетнікаў.
Першы падобны імпульс быў зафіксаваны ў 2001 годзе радыётэлескопам ў Аўстраліі, дадзеныя з якога апрацавалі толькі да 2007 года. З тых часоў пацверджана існаванне яшчэ 32 хуткіх радыёўсплёскаў.
Новы імпульс, у 4,5 разы мацнейшы за папярэдняга «рэкардсмена», зафіксавалі 9 сакавіка 2018 года.
Гэтая падзея стала часткай серыі з трох усплёскаў, зафіксаваных з розніцай у некалькі дзён: першы дайшоў да Зямлі 1 сакавіка, другі — 9 сакавіка, трэці — 11 сакавіка. Раней так часта такія імпульсы не фіксаваліся, што вельмі здзівіла навукоўцаў.





