36-гадовы масквіч, які накіроўваўся ў Грузію транзітам праз Беларусь, запусціў у памежнай зоне квадракоптар. Мужчына такім чынам вырашыў зрабіць некалькі фатаграфій беларускага пейзажу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
За парушэнне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне беспілотнага лятаючага апарата ў межах памежнай зоны без апавяшчэння органаў памежнай службы замежнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.30 КаАП Беларусі.





