14 сакавіка жыхар Бярозаўкі патэлефанаваў у службу 103 і паведаміў, што дрэнна сябе адчувае. Брыгада прыехала на выклік, аднак мужчыну не спадабалася, што медыкі затрымаліся.

Аказалася, што мужчына некалькі дзён да гэтага выпіваў. Быў ён п'яны і калі прыехалі медыкі. Пацыент адразу ж стаў паводзіць сябе агрэсіўна.

— Адну з фельчараў ён моцна ўдарыў у твар — яна страціла прытомнасць, другую ж спусціў з лесвіцы. Абедзвюм жанчынам спатрэбілася медыцынская дапамога. У адной было падазрэнне на страсенне мозгу. На шчасце, напад не меў цяжкіх наступстваў. Жанчыны цяпер адчуваюць сябе здавальняюча. Шпіталізацыя не спатрэбілася, — распавялі TUT.BY калегі пацярпелых медыкаў.

Дактары паведамілі аб неадэкватных паводзінах мужчыны ў міліцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна