«Я выступаю за незалежнае ад Мінска жыццё ў рэгіёнах. Мне падабаюцца лакальныя варушнякі. Я лічу, што культурніцкіх цэнтраў можа быць многа. Ну, вы ведаеце маю пазіцыю. Але ў гэтай сітуацыі Замкаддзе мусіць саступіць Вольскага Мінску. Вядома, пры жаданні самога Лявона. Але ён сваю пазіцыю, здаецца, выказаў.

Супрацьстаяць Мінску - гэта прыкольна. Я сам так раблю. 

Але калі ў бацькі юбілей, ехаць святкаваць трэба ў бацькаву хату. У нацыянальным маштабе гэта Мінск. А Лявон - любімы сын Мінска, яго вельмі чакаюць дома.

Прудок просіць Беласток саступіць. Ну, не ўвесь Прудок, але прынамсі дом нумар 25 і дом нумар 27. І цётку Дуню я магу падгаварыць, калі вельмі трэба».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?