У лютым з Беларусі ў Расію збег 43-гадовы Аляксандр Мудрачэнка. Ён быў прысуджаны да 4 гадоў калоніі-пасялення за тое, што нападпітку збіў веласіпедыста, які сканаў ад траўмаў.

Следчыя паведамілі, што цяпер на Мудрачэнку завялі яшчэ адну справу за ўцёкі з папраўчай установы. Яму пагражае да 3 гадоў сапраўднага пазбаўлення волі.

«Будучы працаўладкаваным рабочым на адным з прадпрыемстваў раёна 8 лютага, быў выведзены з ІКП-16 для выканання работ у арганізацыі, адкуль ўцёк.

Падазраваны абвешчаны ў міжнародны вышук. У цяперашні час месца яго знаходжання вызначана. Ён знаходзіцца ў Цюменскай вобласці Расіі. Вырашаецца пытанне аб перадачы матэрыялаў крымінальнай справы праваахоўным структурам Расіі, для прыцягнення мужчыны да крымінальнай адказнасці», — паведамляе Следчы камітэт.

Расейскі тэлеграм-канал MASH пісаў, што Мудрачэнка змог здабыць пашпарт, пасля чаго з’ехаў на таксі ў Расію. Там паліцэйскія яго затрымалі, але пасля адпусцілі, праз расійскае грамадзянства не сталі выдаваць Беларусі.

Сам Мудрачэнка — ўраджэнец Крычава, апошнія гады жыў у Кагалыме, у Цюменскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?