У Якуцку у грузавога самалёта Ан-12 пры ўзлёце паветраным патокам сарвала левую створку грузавога люка. Аб гэтым паведамляецца на сайце АТ «Аэрапорт Якутск».

Як удакладняе агенцтва YakutiaMedia са спасылкай на відавочцаў, самалёт вёз золата, брыльянты і плаціну. Частка грузу апынулася на лётным полі. Сілавікі ачапілі тэрыторыю, у аэрапорце ўзмоцнены кантроль паліцыі.

Як адзначаецца на сайце аэрапорта, самалёт належыць авіякампаніі «Німбус». Перад вылетам Ан-12 праверылі тэхнікі. Згодна з запоўненым імі дакументамі, самалёт быў спраўны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна