Marca

Marca

У першым матчы ў Андалусіі была нічыя 0:0, а ў аўторак «Севілья» ў гасцях перамагла 2:1.

Дублем вызначыўся французскі форвард Вісам бен Едэр (74 і 78-я хвіліны), прычым на замену ён выйшаў на 72-й хвіліне.

На 84-й хвіліне Рамэлу Лукаку лік скараціў 1:2, але на большае «д'яблаў» не хапіла.

Выйшла ў 1/4 фіналу і італьянская «Рома», што па суме двух матчах перамагла ўкраінскі «Шахцёр» (1:2 у гасцях, 1:0 у аўторак дома).

У сераду гуляюць «Бешыкташ» — «Баварыя» (першы матч — 0:5) і «Барселона» — «Чэлсі» (1:1).

Раней у чвэрцьфінал выйшлі: «Ліверпуль», «Манчэстэр Сіці», «Рэал», «Ювентус».

Лёсаванне стадыі пройдзе ў пятніцу, гульні 3-4 і 10-11 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0