Жорсткае ДТЗ адбылося на ўездзе ў Брэст з боку Мінска днём 8 сакавіка.

32-гадовы п'яны берасцеец на «Фальксваген Вента» не даў рады кіраванню, прабіў агароджу, затым ударыўся аб ліхтар і зваліўся ў кювет. У выніку аварыі кіроўца загінуў на месцы.

Брэсцкае ДАІ паведамляе, што ён не меў правоў — быў пазбаўлены яшчэ ў 2011 годзе за п'янае кіраванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0