Прызначаны новы кіраўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Месца Канстанціна Шалькевіча заняў Георгій Еўчар. 

Раней Еўчар быў намеснікам Шалькевіча, яшчэ раней — узначальваў аналагічнае ўпраўленне пры УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Георгій Еўчар

Георгій Еўчар

Некалі Еўчар трапіў у прамую трансляцыю «Нашай Нівы» з аднаго з апазіцыйных мітынгаў — Еўчар прагульваўся па Кастрычніцкай плошчы і на бездакорнай беларускай мове сказаў, што ў нечым з мітынгуючымі можа пагадзіцца, а ў нечым — паспрачацца. 

За што і чаму знялі Шалькевіча пакуль не ясна — былыя падначаленыя пра гэта не распаўсюджваюцца. 

За час шматгадовай работы Шалькевіч запомніўся публічнай пікіроўкай з блогерам Матолькам, таксама некалі ён не ўбачыў расійскай сімволікі ў машыне аршанскага АМАПу. 

Разам з Шалькевічам, дарэчы, з пасады прэс-сакратара мінскай міліцыі сышоў Аляксандр Ластоўскі. 

Як ён сказаў «Нашай Ніве», гэта была не адстаўка. 

«Я дагэтуль працую ў міністэрстве. А чаму сышоў? Ну бо колькі можна ўжо. Мае абавязкі пакуль выконвае Наталля Ганусевіч», — сказаў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?