Удзельнікі круглага стала канстатавалі дзве асноўныя праблемы: значнае адставанне навучальных праграм ад імклівых змяненняў у ІТ-галіне, а таксама дэфіцыт выкладчыкаў ВНУ з неабходнымі тэхнічнымі кампетэнцыямі. Менавіта яны і сталі ключавымі тэмамі для абмеркавання.

На думку ІТ-кампаній, пры навучанні студэнтаў недастаткова ўвагі ўдзяляецца праграмнай архітэктуры, сучасным праграмным сродкам і тэхналогіям. Праграмы часта далёкія ад патрэбаў рынку і не маюць практычнае накіраванасці. Пры гэтым, паколькі прыярытэтным напрамкам для ІТ-галіны Беларусі цяпер становіцца распрацоўка ўласных ІТ-прадуктаў, можна чакаць, што патрабаванні да якасці падрыхтоўкі ІТ-кадраў у самы бліжэйшы час стануць яшчэ вышэйшымі. Акрамя таго, у ПВТ будуць актыўна развівацца найноўшыя напрамкі інфармацыйных тэхналогій: Data Science, Blockchain, новыя галіны штучнага інтэлекту і г. д. Гэта значыць, па шэрагу напрамкаў патрэбна спецыяльная падрыхтоўка ў сферах, якія развіваюцца хутчэй, чым за імі паспяваюць ВНУ.

Рэзідэнты ПВТ ужо цяпер аказваюць значную падтрымку сістэме адукацыі. Створаны і дзейнічаюць шматлікія сумесныя лабараторыі ІТ-кампаній і ВНУ. Непасрэдна ў кампаніях адкрыты філіялы кафедраў, дзе студэнты могуць максімальна акунуцца ў ІТ-практыку. Адміністрацыя ПВТ ініцыіравала і сумесна з Міністэрствам адукацыі рэалізуе праект па навучанні мове праграмавання Scratch у сярэдніх школах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?