На платформе «Талака» працягваецца грамадская кампанія па збору сродкаў на Дзень Волі. На гэты момант сабрана ўжо больш за 20 тысяч рублёў.

Менавіта 20 тысяч рублёў арганізатары святочнага канцэрту ля Опернага тэатра першапачаткова імкнуліся сабраць, каб годна адсвяткаваць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак грамадства падтрымала ініцыятыву настолькі актыўна, што арганізатары вырашылі сабраць талакой больш — 35 тысяч рублёў.

На дадзены момант сабрана 57% ад неабходнай сумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0