У апошнія гады сумёты, што заставаліся пасля снегаачышчальнай тэхнікі стаялі пераважна да вясны, пакуль не пераўтвараліся ў ваду.

Падобная сітуацыя назіраецца і ў гэтым годзе, прычым нават у цэнтры горада. Пасля завірух, што завіталі ў горад у лютым, непрыбраныя сумёты можна ўбачыць нават на прыпынках гарадскога транспарта. Некаторыя з іх сягаюць ледзь не ў чалавечы рост і ўскладняюць працэс пасадкі і высадкі гараджан.

Сумёт на прыпынку

Непрыбраны снег на прыпынку

Горкі чорна-бела-карычневага колеру застаюцца ўздоўж дарог, фармуючы не надта прывабную карціну.

Часцей за ўсё такія кучы складаюцца са снегу, бруду, пяску і соляў, якія актыўна выкарыстоўваюць гарадскія камунальныя службы. Але нярэдкія на іх і сляды пазначэння сваёй тэрыторыі сабакамі.

Снег, добра насычаны брудам і соллю нярэдка застаецца на месцы росту дрэваў і газонах. Не дзіўна, што пасля гэтага шмат раслін альбо гіне, альбо знаходзіцца ў досыць кволым стане.

Непрыбраныя завалы нярэдка змяншаюць шырыню праезнай часткі на дарогах, выступаючы дзе на 20 сантыметраў, а дзе і на паўметры.

За прыборкі горада ў такіх выпадках адказнае камунальнае аўтамабільнае ўнітарнае прадпрыемства па ўтрыманні дарог «ГорСАП». Але ж сродкі на гэтае добраўпарадкаванне вылучае бюджэт адпаведных адміністрацый горада.

— Канешне гэта ўсё залежыць ад бюджэта. Безўмоўна адміністрацыі тых раёнаў, пад чыім кантролем знаходзяцца гэтыя вуліцы, тратуары і прыпынкі разумеюць, што за прыборку трэба плаціць, — пракаментаваў сітуацыю намеснік дырэктара «ГорСАП» па вытворчасці Мікалай Букетаў. — Калі ёсць сродкі, то мы з радасцю ажыццяўляем гэтую працу і заўжды йдзем ім на сустрач.

На жаль, на дадзены момант на гэта з іх боку сродкаў вылучана не было. Магчыма ў сакавіку з’явіцца нейкае новае фінансаванне, нешта дадасца і будзем тады прыбіраць. Безумоўна ўсё мы не прыбярэм, але па меры магчымасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0