Андрэй Вашкевіч.
Ігар, добры дзень вам,
З нашай сціплай сховы
Пане-дабрадзею
Беларускай мовы!
З радасным азартам
Мы ваш ліст чыталі,
У лютым нас са стартам
Шчэ не віншавалі!
Ды не важна гэта,
Дзякуй вам, шаноўны,
Хутка ўжо і лета,
Ліга чэмпіёнаў…
Вашы прапановы
Пачытаць карысна.
Ў справу роднай мовы
Верым непахісна.
Прозвішчы на майках
Мы на мове маем.
Наша вышыванка
На значцы лунае!
І на нашым сайце
Ў свята роднай мовы
Тэксты ўсе чытайце
Толькі з нескладовым.
Верым: пераможам
З мовай беларускай!
Робім мы, што можам,
Нават пад нагрузкай!
Марым мы, канешне,
Хай і не адразу
Выдаць зборнік вершаў —
«Случаку адказы».
Для таго, каб поўны
Допіс быў ад клуба
Як інспектар моўны
Нам за сем год любы:
«Не сядзіцца ў хаце
Случаку малому.
Клічуць яго скаргі,
Цягнуць ісці з дому!
Колькі тыдняў запар
Наш палюе Ігар!
Ён — як алігатар,
Як амурскі тыгр!
І як тхор імклівы
Ворагам белмовы,
Бы курам труслівым,
Круціць ён галовы!..»
Гэта будзе шчасце —
Спадзяемся, скора.
Дзякуй вам! Бывайце!
Ваш Андрусь з Прыбораў





