Thismia neptunis — дужа незвычайная расліна, якая большую частку жыцця праводзіць пад зямлёй. Памер яе непрыкметнай надземнай часткі, якая з'яўляецца толькі падчас цвіцення на непрацяглы час, — усяго 9 сантыметраў.

Праз такі таемны лад жыцця гэтая расліна была зафіксаваная толькі аднойчы, у 1866 годзе, італьянскім батанікам Эдуардам Бекары, які натыкнуўся на адну такую кветку на захадзе Малайзіі і апісаў новы від. З тых часоў гэтую кветку ніхто не бачыў.

У 2017 годзе група даследчыкаў з Чэхіі вывучала той жа рэгіён трапічных лясоў і зноў натыкнуліся на кветку Thismia neptunis. Яны склалі больш дакладнае апісанне віду, а таксама апублікавалі першыя фотаздымкі гэтай амаль міфічнай расліны. 

Thismia neptunis адносіцца да групы так званых мікагетэратрофных раслінаў, што жывуць побач з пэўнымі відамі грыбоў. Такія расліны падтрымліваюць жыццё не праз фотасінтэз, а праз пажыўныя рэчывы, якія яны атрымліваюць ад міцэліяў грыбоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?