Абаронца «Фіярэнціны» і зборнай Італіі Давідэ Асторы сёння раніцай быў знойдзены мёртвым у пакоі гатэля ва Удыне, паведамляецца на афіцыйным сайце «фіялак». 31-гадовы гулец памёр у сне, прычыны смерці пакуль невядомыя.
«Фіярэнціна» глыбока ўзрушаная і вымушана абвясціць, што наш капітан Давідэ Асторы памёр. Улічваючы ўвесь жах і далікатнасць гэтай сітуацыі, мы заклікаем СМІ да праявы чалавечнасці — у першую чаргу ў знак павагі да яго сям'і», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба.
Прычынай смерці названа нечаканая хвароба.
«Фіярэнціна» у 17:00 павінна была на выездзе згуляць з «Удынэзэ» ў 27-м туры італьянскай Серыі А. Гульня адменена.
Пазней стала вядома, што адменены ўсе матчы тура чэмпіянату Італіі.
Getty Images





