Міжнародны савет футбольных асацыяцый (IFAB) ухваліў выкарыстанне сістэмы відэадапамогі арбітрам (VAR) падчас матчаў чэмпіянату свету, які пройдзе ў Расіі ў 2018 годзе, паведамляе ТАСС.

Паводле інфармацыі агенцтва, такое рашэнне было прынята на штогадовым агульным сходзе IFAB, адказнага за змяненне правілаў гульні, пад старшынствам прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Джані Інфанціна.

Функцыянер неаднаразова выказваў упэўненасць, што сістэма VAR будзе выкарыстана на чэмпіянаце свету 2018 года. Камерцыйны дырэктар ФІФА Філіп Ле Флок ў студзені заяўляў, што арганізацыя вядзе перамовы з тэхналагічнымі кампаніямі, якія збіраюцца стаць спонсарамі ФІФА у тэхнічных пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0