Яшчэ адным папулярным блогерам зацікавіліся беларускія праваахоўнікі. На панядзелак у Ленінскае РУУС выклікалі блогера Паўла Спірына, чый фільм «Айчым» на Ютубе набраў каля 400 тысяч праглядаў.

33-гадовы Павел Спірын жыве ў Каменнай Горцы ў Мінску. Раней ён працаваў у дзяржаўным камунальным прадпрыемстве, але яго звольнілі з працы, калі ён узяў удзел у парламенцкіх выбарах.

Пасля таго ён вырашыў заняцца Ютубам.

Фільм «Айчым» Павел выклаў на Ютуб у снежні 2017 года, але Ленінскае РУУС зацікавілася ім толькі цяпер.

Мужчына кажа, што не чакаў такога рэзанансу. У лепшым выпадку разлічваў на 5-7 тысяч праглядаў, але ў выніку фільм паглядзелі больш за 400 тысяч чалавек.

Сваёй актыўнай пазіцыі Павел не прыхоўвае. Усе свае фільмы (у тым ліку фільм «Айчым») ён сам дасылае ў дзяржаўныя структуры. Тлумачыць ён гэта наступным чынам:

— Чаму «Советской Белоруссіі» можна за дзяржаўныя грошы распаўсюджваць усялякую лухту сярод дзяржслужбоўцаў, а мне, грамадзяніну Беларусі, нельга выказаць сваё меркаванне, што я думаю пра сітуацыю ў краіне?

Гэта не першы выпадак за апошні час, калі беларускія праваахоўнікі цікавяцца дзейнасцю блогераў. Раней на 19-гадовага блогера, які стварыў палітычны ютуб-канал Nexta, завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Чытайце таксама: На 19-гадовага блогера, які стварыў палітычны ютуб-канал Nexta, завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?