У Беларусі ўводзіцца новы спосаб падпісання (пацверджання) дакумента ў электронным выглядзе — лічбавы рукапісны подпіс, а таксама пашыраецца пералік банкаўскіх аперацый, паслуг і пагадненняў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем праграмна-апаратных сродкаў і тэхналогій, паведамляе Нацыянальны банк.

У адпаведнасці з пастановай №65 лічбавы рукапісны подпіс можа прастаўляцца як дыстанцыйна з выкарыстаннем спецыяльных праграмна-апаратных сродкаў (у тым ліку планшэтаў і дысплеяў), так і пры асабістай прысутнасьці кліента ў аддзяленні банка.

Пастановай №65 для фізічных асоб прадугледжваецца магчымасць набыцця каштоўных папер з выкарыстаннем праграмных сродкаў, а таксама заключэння з іх дапамогай дагавора залогу каштоўных папер пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па дагаворах, што заключаюцца банкамі. Дадзеныя нормы дазволяць закласці аснову і актывізаваць дыстанцыйную працу ў галіне выкарыстання каштоўных папер.

Акрамя таго, у рамках выканання дэкрэта №7 ад 23 лістапада 2017 года скасоўваецца норма, якая абавязвае банкі змацоўваць пячаткай копію дакумента ў электронным выглядзе на папяровым носьбіце. Пры гэтым пастановай №65 банку прадастаўляецца права прастаўляць пячатку на копіі дакумента ў электронным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0