Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з прычынамі росту цэн на малочную прадукцыю на справаздачы ўрада, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы пацікавіўся, чаму рост цэн на малочную прадукцыю ў 2017 годзе вышэйшы за тэмпы інфляцыі. Ён адзначыў, што ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ёсць паўнамоцтвы разам з Камітэтам дзяржкантролю маніторыць сітуацыю для навядзення парадку ў цэнаўтварэнні. Фактаў неабгрунтаванага павышэння цэн быць не павінна, запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0