Расія можа выкарыстаць ядзернае ўзбраенне толькі ў адказ на ядзерны ўдар або ў выпадку пагрозы існавання краіны, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

«Існуе дзве прычыны, якія могуць прымусіць нас ужыць ядзерную зброю: напад на нас з прымяненнем ядзернай зброі або напад на Расію з выкарыстаннем звычайнай зброі ў выпадку, калі існуе пагроза існаванню расійскай дзяржавы», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы, адказваючы на пытанне, ці можа напад на Расію без выкарыстання ядзернага ўзбраення прывесці да ядзернай атакі з боку Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0