На канале АНТ зараз ідзе чарговы сезон праекта «Голас. Дзеці», сярод настаўнікаў у гэтым сезоне — вядомы рэп-выканаўца Баста (сапраўднае імя Васіль Вакуленка).

У адным з эфіраў Васіль Вакуленка пасля выступу хлопчыка з Беларусі прызнаўся, што мае дачыненне да Беларусі. У юнага выканаўцы Баста спытаў: «Горад Гродна ведаеш? А горад Ліду?.. Дык вось, я там жыў у дзяцінстве, таму ты павінен пайсці ў маю каманду».

Аказалася, што Баста сапраўды некаторы час жыў у мястэчку Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Сям'я жыла там некаторы час, паколькі бацька Васіля Вакуленкі — вайсковец і служыў у ракетнай часці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?